Ты ночкаю каляднай варажыла І ў воду воск напоўправідны ліла, Цікавячы, што выхадзіла мне: Курганчык... белы крыжык... так, магіла! У гэты рок я буду ўжо ў труне. І, броўкі хмурачы, са дна ўзяла Ты белы воск, яго сьціскала, мяла І, сьмеючысь, сказала: «Дзе твой кон? Дык чым бы моц яго нас ні спаткала – Ў маіх руках, як воск, падасца ён».
[1909]
|
|