На сьцежках крыжавых сустрэлі навальніцу пасьля гарачыні... Няўмольная такая, ішла яна насустрач ветру. Прыхіліцца хацелася да дрэва першага. Над краем маланка кроіла, сьцінала хмары, сівыя й чорныя... Грымелі, чуў я, далі, і далей – нечакана, быццам варам, хвалі ўлевай стан зямлі абдалі. Зямлі і неба ня відно было ні сьледу, і дзесьці захлынаўся жвірам дзікі рогат... О Божа любы мой! Каб ведаць гэта ведаў, ня выйшаў-бы у гэткую нялёгкую дарогу... І шлях гразкім стаў непрыкметна пад нагамі, гразкім і коўзкім – прост’ ні ўзад, ні ўперад... Ўваччу бел-жоўтымі і чорнымі кругамі снавалі здані гідкія... Зірнуў – паглядам зьмерыў і крыкнуў нехаця, неспадзявана: – Досыць! Годзе! Стаю й дрыжу. А зблізку голас дзікі: – Маланка цемру расьсячэ й народзіць цудоўны дзень, дзівосны дзень, вялікі... І навальніца йшла, йшла зь пярунамі ў далі, вятры зьбіваліся, здалося, з тропу. – Хто спыніць іх? О, хто? Хто цемру разгайдае і спыніць буру весьнюю? Адчуй мой, Неба, клопат!..
|
|