 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
#1 Каму-ж паскарджуся і напішу, як не табе і не сабе самому? Пра ўсё: чым жыў, жыву і што нашу па сьвежых сьцежках пералому – раскажа верш праўдзівы мой. Душу раскрыў яму на зайздрасьць часу злому: мой супакой часовы у бядзе, мо’ ён да ладу думкі давядзе.
#2 Цяпер і я пазнаў сваю віну: стаіць перад вачыма чорнай плямай... Ня выкуплю, напэўна, ня міну учынку грэшнага... Да сьмерці самай на грудзі ўпаў цяжар такі... Крану – тужэй сьціскаецца: на моцны клямар прымкнула дні праклятая віна, і цяжка выбрацца душы на шлях відна.
1933-1934
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|