 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Хіба шмат такіх вось нашых раніц ёсьць дзе-небудзь у якой краіне? І раса сьлязою ногі раніць, і сады цьвітуць пад небам сінім. У гаі альховым, каля млыну, улагодзіўшы ўчарашні клопат, дзіўны россып песьняў салаўіных абуджае соннае балота. Прачынаюцца двары і хаты, і ўжо дзесьці каля вёскі нейкай хтосьці першы раз яшчэ пакратаў струны пастуховае жалейкі. Ветрык спуджаны з кустоў вільготных выбег – лісьцем зашасьцеў нясьмела. Бабы б’юць кужэльныя палотны на мурожным беразе аселіц. Не, ніколі ні ў ваднэй краіне не знайсьці такіх цудоўных раніц! Не зракуся іх і не пакіну, хоць і сэрца моцна хто параніць.
1943
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|