Былі яны, словы і думы, і думы, і словы, і сны... Усё, не дабітае глумам, прачнулася ў шуме лясным: і думы, і словы, і сны. І шум узьвіваецца ўгору... Луска цьмяна-шэрай кары ля пнёў старажытнага бору смуглее на сонцы, гарыць луска цьмяна-шэрай кары. Ня сокам – апаленай медзьдзю сплываюць з галінаў лісты. На змроку адчуў я, угледзеў іх боль і асеньнюю стынь – сплываюць з галінаў лісты. А словы сьвятыя і думы, і думы, і словы, і сны – усё, не дабітае глумам, прачнулася ў шуме лясным: і думы, і словы, і сны.
Травень 1943
|
|