Прыслухайся: зноў, як калісьці, нас кліча часіна цяжкая да зброі, да чыну. Ля Сожу, Дняпра і ля Прыпяці, Пцічы калоціцца цела сьвятое Айчыны. Хто цела Краіны імкнецца расьцерці? Скарыцца і пасьці ніхто нас ня змусіць! О, колькі стаяла прад воблікам сьмерці здабытая слава мае Беларусі. Яе у мінуўшчыне слаўнай Пагоні жаўнеры крывёю абмылі на ветры. Ніколі ўжо духу – клянёмся сягоньня – ніякія сілы часоў не расьпетраць! Няхай сабе вораг з далёкага ўсходу імкнецца наш гонар крывіцкі адолець, уласнай крывёю ўзвар’ёваны скогат зальецца на сьцежках да нашае волі. Зірнеце: ірвецца на родныя гоні, здань чорная сьмерці дзе стыне, адвага нашчадкаў Крывіцкай Пагоні, прысягаючы друзу сьвятыняў. Ніколі й нідзе Беларусь не загіне, ніколі ў палон не аддасца нікому! Агністыя зоры нябеснае сіні ня згаснуць у грукаце вызнаным грому. Насуперак буры, насуперак лёсу шляхамі крутымі вялікую мэту да сонца народ беларускі узносіць, каб слава Крывіччыны яркла над сьветам.
Прыслухайся: зноў, як калісьці, нас кліча часіна цяжкая да зброі, да чыну. Ля Сожу, Дняпра і ля Прыпяці, Пцічы калоціцца цела сьвятое Айчыны.
Сакавік 1944
|
|