 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Нашу радасьць – буйное калосьсе – прывязьлі на захад цягнікі... Разьвітацца нават ня прыйшлося, цёплай не падаць рукі. Думаецца, восень залатая сёлета прыйшла зусім няўчас. Мы бяз вас самотна адцьвітаем, адцьвітаеце і вы бяз нас. Разьвітацца ня прыйшлося... Болей скошанай траве ў лугох ня ўстаць. Горш яшчэ, калі ў жыцьці ніколі немагчыма будзе прывітаць.
Бэрлін, верасень 1944
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|