 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Хто сказаў, што цяпер нявесела? Эх, якая цудоўная восень!... Расьцьвіла і пад сонцам зьвесіла галавы залатое валосьсе. Спавіваецца цела мораку хмелем шоўкавых кос... Дзівіся, пакуль роскат грымот на золаку пярунамі тугі ня высек. Ня прыспаны на крылах казкавых на узьвівах дзівацкі вырай; цяжка скутае лета ляскае кайданамі па струнах ліры. Пошчак льне, дзе моўчкі павесіла галаву залатая восень... Мо’ таму і душы нявесела, што сівее зямлі валосьсе?
Сакавік 1950
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|