 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Неспадзявана сьцішылі хаду. Спыніліся. Ля вогнішчаў гарачых варушыць ноч ня першую жуду над чарапамі жоўтымі няўдачы. Тугой брыняюць снасьці і чаўны... Шчапаюцца раздвоеныя маршы, і водгалас у пошчаку лясным губляецца на ганьбу плыні нашай... _____ Мінаюцца кварталы і слупы, паўторваюцца фарбы і рэклямы... У роспачы ад вымыслаў скупых малярскі квач палотнішчы папляміў... Хвалююцца сябры. А гледачы падлічваюць нячуваныя кошты... Вазьму, бадай, я брамы на ключы, каб ня дзівіліся і ня пыталіся – навошта... _____ Хацеў пісаць ня вершы, а лісты, ды словы глейкім сумам наліліся. Упаў з-пад рук пазычаны кастыль і рану цяжкую у грудзях высек. Упартая ад болесьці, яна ня лечыцца, як модна ні залечвай, – шчыміць. Дрыжыць напятая струна па ростані і няблізюткай стрэчы.
Брэмэнгафэн, верасень 1947
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|