 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Слухаць мову тваю, Радзіма, у маленсьцьве сваім прывык. Ты сказала мне: зь цемры зімаў 25-ты прыйшоў Сакавік! Над вазёрамі, над берагамі плынных рэчак жыло цяпло... У суцэльнай узьнёслай гаме памірала чужое тло. Сокі глебы паілі травы. Сокі веры расьлі ў душы. Дзень няўмерлай крывіцкай славы сьлёзы долі людской сушыў. Ды ня высушыў. Здань Дракона патушыла жыцьця прамень. Ля Марыі – сьвятой іконы – жыў у сэрцы Хрыста той дзень вызваленьня і сымбаль Веры – несьмяротны прамень жыцьця, каб, як продкі нашчадкам, верыць у абмыты крывёю сьцяг Перамогі... Дракон драпежны, прагавіты мае крыві, зруйнаваў майго краю межы, каб упадак жыцьця жывіць. Не памёр Сакавік – жыве ён! У маленсьцьве да волі прывык. Хай-жа цемру і боль разьвее 41-шы наш Сакавік!
1959
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|