РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Вярцінскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Высокае неба ідэала
Высокае неба ідэала!
Мая душа чалавечая спала,
вякамі спала да той нары,
пакуль ня ўбачыў цябе ўгары,
пакуль нада мною ты не зазьзяла, –
высокае неба ідэала!
Калі адкрыў я цябе аднойчы,
убачыў сябе з тваёй вышыні, –
сталі іншымі мае ночы,
сталі іншымі мае дні.
Ты новым сэнсам ік асьвятляла,
высокае неба ідэала!
Ты мне дало другое дыханьне,
дало мне дарогу і сяброў.
I толькі так,
                        як хвалюе каханьне,
ты хвалявала маю кроў.
Ты мяне вабіла і звала,
высокае неба ідэала.
Хмурэў –
                    ты ўсьмешку мне вяртала.
Зьвярэў –
                    ты мудрасьць мне вяртала.
Хварэў –
                    ты сілы мне вяртала.
Старэў –
                    ты сьвежасьць мне вяртала, –
высокае неба ідэала!
Ты мяне вабіла і звала.
Парой здавалася явай такой,
да якой падаць рукой, –
высокае неба ідэала.
Руку цягнуў я да цябе,
як цягнуць рукі у мальбе,
але рукі той было мала,
высокае неба ідэала.
Відаць, кароткаю рукой
быў ад прыроды я надзелены,
і траціў часам я надзеі,
і траціў часам я спакой.
Ды зноў мяне ты уздымала,
высокае неба ідэала.
Зноў уздымала і вяло,
зноў хвалявала, бунтавала,
давала сілы і сьвятло,
усяму нізкаму назло, –
высокае неба ідзала.
Ты шмат ахвяраў патрабавала.
Калі я падаў у барацьбе,
я ў зрэнках адбіваў цябе.
I ты ў халодных зрэнках зьзяла,
высокае неба ідэала.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.