РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Вярцінскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Рана ці позна
Рана ці позна,
позна ці рана
высахнуць слозы,
загоіцца рана.
Рана ці позна...
Рана ці позна,
позна ці рана
суровая помста
спасьцігне тырана.
Рана ці позна...
Як сьветла,
                  як росна!
Гляджу ўсхвалявана.
А рана ці позна,
позна ці рана.
Рана ці позна...
Рана ці позна,
позна ці рана
хай будзе, што лёсам
наканавана.
Рана ці позна!..
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.