Вялікія, сьветлыя будынкі!.. Вы – нібы сьветлых людзей абдымкі. Вітаю цябе, канцэртная зала! Ты многа сэрцу майму сказала. Убачу вас, тэатральныя люстры, і шэпчуць штосьці мае вусны. Дзень добры, брат мой, кінематограф! Ты сам ня ведаеш, як ты мне дораг!.. Вялікія, сьветлыя памяшканьні! Прыміце мой боль, мае шуканьні, маленьне, сумленьне маё жывое. Вы – храм мой, вы – сьвята маё храмавое.
|
|