Зноў шлак халодны. Толькі шлак. Як быць з табой, маё тварэньне? Я б’юся, я шукаю шлях, каб перадаць само гарэньне. Гляджу – на шлак наводзяць лак. А вынік?.. Вынік зноў плачэўны. Пад яркім лакам той жа шлак, а не агонь – жывы, сьвяшчэнны. А Праметэй – ён нёс агонь, жывы агонь браў на далонь. Як нам зрабіць, маё тварэньне, каб ты было – само гарэньне? Не адыход і не адгон, а сам агонь.
|
|