РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Вярцінскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Маяк
Ня ведаю я, калі і як
ва мне запаліўся гэты маяк,
але ён гарыць і гарыць ва мне
і сьвеціць мне ў маім тумане.
Ня знаю, калі запаліўся ён.
Напэўна, у дні нягоды.
Ды кліча мяне ён да новых дзён
і абяцае пагоды.
I я на яго іду, як марак
ідзе ў непагоду на маяк.
I будзе гарэць ён ясна,
пакуль я і сам ня згасну.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.