Люблю зямлю, дзе ёсьць дзіцячая казка, дзе ёсьць дзяцінства і ёсьць маладосьць. Люблю зямлю, дзе ёсьць жаночая ласка і дружба ёсьць, і многае іншае ёсьць. Люблю зямлю. Зямлю і праклінаю – дзе казкі таюць, як ранішнія дымы, дзе здрады знаю і страты знаю, дзе ўсё праходзіць і дзе праходзім мы. Люблю зямлю я сэрцам сваім натхнёным. I праклінаю, і тым жа сэрцам тужу. Так і жыву – паміж любоўю й праклёнам, так і дзялю між імі сваю душу.
|
|