Прыходзіць вясна, разьліваюцца рэкі. Выходзяць зь берагоў сваіх. Прыходзяць страсьці, і мы, чалавекі, бурлім, як разьлівы рэк веснавых. Мінае вясна, і вяртаюцца рэкі ў свае сталыя берагі. Сьціхаюць страсьці, і мы, чалавекі, глядзім на іх, як на грахі.