РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Вярцінскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
З жалем гляджу на дзіця,
маленькае, бездапаможнае,
і хочацца памагчы яму.
Але як? Як яму памагчы,
калі толькі само па сабе
яно можа расьці, набірацца сіл.
 
Са спагадай гляджу на чалавека,
наіўнага, няўмелага, неспрактыкаванага,
і хочацца яму памагчы.
Але як? Як яму памагчы,
калі толькі праз уласны вопыт
ён можа стаць іншым.
 
З болем гляджу на чалавека,
якога зьнявечыла, скалечыла жыцьцё,
і хочацца яму памагчы.
Але як? Як яму памагчы,
калі толькі само жыцьцё
можа вярнуць яму ранейшы воблік.
Як? Як памагчы чалавеку?
А памагчы яму я павінен.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.