РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Вярцінскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вось-вось растаюць ледзяшы.
Ідзе вясновы дождж пяшчоты –
патрэбны для травы душы
і для лістоты ўсёй істоты.
Як безь яго змаглі б мы!
                                          Што ты!
Зь ім мы і робімся людзьмі...
Ідзе вясновы дождж пяшчоты,
ідзе маёвы дождж любві.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.