РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Вярцінскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Гудзела, гуло ў маіх вушах.
Гудзела, гуло ва ўсім маім целе.
А зь целам была заадно і душа –
суладна яны зьвінелі, гудзелі.
Як мора у бераг,
                            так біўся той гул
ў мае барабанныя перапонкі.
I мроіўся белы, рамонкавы луг:
ад краю да краю бялелі рамонкі.
Гудзела, гуло ў маіх вушах.
Гуло і зьвінела ва ўсёй істоце.
Гуло на высокай пранізьлівай ноце.
I я зразумеў –
                        о, шчасце! о, жах! –
што значыць той гул,
                                    што значыць той луг.
Я быў улюбёны.
                            Я быў, як усе мы.
I я, як зьвяно,
                      уключаўся ў ланцуг
любові, яе ўсепланетнай гістэмы...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.