РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Вярцінскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Цётка плакала па ўсім сьвеце...
Былі ў цёткі муж і дзеці.
Іх забрала ў цёткі вайна,
засталася цётка адна.
Вылівала цётка душу,
цётка плакала па мужу,
цётка плакала па дзецях,
цётка плакала па людзях...
Па ўсіх раненых і забітых,
не забытых і забытых,
па ўсіх, хто ў палоне-няволі,
па ўсіх, хто замярзае ў полі,
па ўсіх тых, каму не салодка,
горка плакала цётка.
Цётка сьвету ўсяму спагадала,
яго раны лячыла аддана.
Які б вылечыў іх урач,
каб ня цёткін спагадлівы плач?
Цётка плакала па ўсім сьвеце...
Пахавалі цётку суседзі,
пахавала цётку сяло,
бо радні ў яе не было.
Былі колісь муж і дзеці,
ды загінулі на вайне...
Цётка плакала па ўсім сьвеце,
а па цётцы хто плакаў ці не?
 
1969
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.