РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Вярцінскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Малочны кактэйль
За столікам насупраць
дзьве студэнткі сядзелі.
Заўважыў я іх прысутнасьць.
Яны ў мой бок паглядзелі.
Сьмяшынку – хітрынку – саромінку
выдалі мне іх вочы.
Цягнулі праз саломінку
дзяўчаты
                кактэйль малочны.
Цягнулі,
              смакавалі,
расьцягвалі задавальненьне.
Іх звонкія тралі-валі
я слухаў у аддаленьні.
Чулася з-за іх століка
пра цёзку майго,
                            пра Толіка,
пра паліто скарочанае,
пра нешта яшчэ дзявочае...
Апёршыся лакаткамі,
студэнткі смакавалі
маленькімі глыткамі
кактэйль і тралі-валі.
Цягнулі кактэйль дзяўчаты,
а ён усё не канчаўся,
хоць быў даўно пачаты, –
дзяўчаты чакалі шчасьця.
Так, гэта было чаканьне
шчасьця, лёсу, каханьня
за тым кактэйлем малочным –
наіўным сродкам дзявочым...
 
1967
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.