РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Вярцінскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Давайце уважліва глянем
адзін адному у твар.
Магчыма, ня ўбачымся болей:
выпадак – наш гаспадар.
Калі ж і сустрэнемся, можа,
праз доўгія гады,
такімі мы ўжо ня будзем,
іншымі будзем тады.
Давайце уважліва глянем...
 
1968
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.