РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Вярцінскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сьвята
Яго абвяшчалі не фанфары –
гучалі прызнаньня нашага чары.
 
Сьвятло выпраменьвалі не гірлянды –
сьвяціліся ярка нашы пагляды.
 
Ня медзь выбівала гулкія маршы –
кроў біла ў грудзі і скроні нашы.
 
Ня флагі ўспыхвалі агніста –
было жывое наша адзінства.
 
Спраўлялі лепшае сьвята зямное
нас двое...
 
1970
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.