РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Вярцінскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Была узрушанасьць парыва,
была даверлівасьць цяпла...
Любві магчымасьць апаліла,
магчымасьць шчасьця апякла.
Гарэў, як пацалунак лёсу,
на нашых вуснах той апёк,
калі мы засыналі позна
і гас лясны наш аганёк.
Сны наплывалі, нібы хвалі,
за хваляй хваля –
                              сон за сном.
Мы ў сьне, шчасьлівыя, ляталі...
Ды дзень стаіўся за акном.
I потым стукаў асьцярожна,
сінеў цьвяроза у акне.
Мы абуджаліся трывожна:
«Наяве ўсё было ці ў сьне?»
Глядзелі сумнымі вачыма
у неасьветлены куток,
і ўспамінаўся нам радок:
«А шчасьце так было магчыма».
 
1973
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.