РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Вярцінскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Любая, гэта – ня здрада...
Тут адна спагада
толькі б дарэчы была...
Любая, гэта – ня здрада,
любая, гэта – бяда.
 
Здрада інакшай бывае –
тады бывае разьлік,
тады душа забывае,
тады хітруе язык.
 
У здрадзе ёсьць злая воля,
злая наўмыснасьць ёсьць.
А гэта – як лёс, як доля,
як пяпрошаны госьць.
 
Прыходзіць і бурыць парадак.
I ў сэрцы тваім пустата...
Любая, гэта – ня здрада,
любая, гэта – бяда.
 
1973
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.