РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Вярцінскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Пакуль не было цябе,
мая думка –
                      дзікая птушка –
кідалася непрыкаяна,
ня ведала, куды ляцець,
у які бок сьвету падацца.
А цяпер яна ведае свой шлях,
ведае сваё месца.
Яна ўсё ляціць і ляціць да цябе,
як ляцяць птушкі ў вырай,
I мірна дзяўбе свае салодкія зярняты
з тваёй мяккай, цёплай далонькі.
Пакуль не было цябе,
маё пачуцьцё –
                          дурненькае цялё –
хадзіла непрыкаяна па выгане,
ня ведаючы свайго месца,
ня ведаючы сваёй травы.
А цяпер яно ўсё ходзіць вакол цябе,
як ходзіць на прывязі цяля,
і спакойна шчыпле сваю салодкую травіцу
з твайго шчодрага, сакавітага лугу.
Дзякуй табе!
 
1973
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.