РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Незгаданае
Дзень стуліў залатыя расьніцы,
супачыў недзе ў попеле хмар.
Квола зорная рунь каласіцца,
квола месяца зьзяе пажар.
Невымоўна глыбокая ціша
тчэ трывожны, дзіўны супакой.
Ноч і надзіць
і кліча
й калыша,
ноч гуляе з душою людской.
Незгаданаю ўсьмешкаю Будды
усьміхаецца бездань нябёс...
А зямля спачывае нязбудна
у паводцы нявылітых сьлёз.
I хоць гасьне у сэрцы надзея
пад цяжарам падзей ды ахвяр –
ў небе зорная рунь зелянее,
ў небе месяца зьзяе пажар.
 
Хэлмна, 1934
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.