РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Хоць мы былі адны ў той час, –
Я і зірнуць ня сьмеў на Вас,
I тое, што тады зрабілася,
Зьнянацку вышла, але ўраз.
 
Ня помню, як – я ручку ўзяў,
Ня помню, як – пацалаваў,
Ціхутка пальчыкі цалуючы,
Як да дзіцёнка, ў лад казаў:
 
«Сарока-варона кашку варыла,
Дзетак карміла;
Гэтаму дала, гэтаму дала,
А гэтаму ня дала:
 
Ты мал, глуп, табе кашка на палічцы
Ў чарапічцы.
Шух, шух, паляцелі,
На другую ручку селі».
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.