РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пачуцьцю цёмнаму падлеглая
Ты ўжо рассталася з уборам
I ў ложка шлюбнае лягла,
Свой сорам, свой жаноцкі сорам,
Дрыжачая, перамагла.
 
I ведаеш, табе мучэньні
I нават мо канец жыцьця
Сабой накліча пры раджэньні,
Ірвучыся на сьвет, дзіця.
 
Ды абясьсіленай душою
Ты можаш аднаго жадаць, –
Каб семя бурнае муское
У нетрах цела пахаваць.
 
Таксама без надзей да спыну
У пропасьць чалавек ляціць
I сквапна ўніз, на дно страмніны,
З салодкай жудасьцю глядзіць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.