РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пракляцьце вагітнай
К твайму аконцу каля ганка
Падходзіць варажыць цыганка
Ў лахмане зрэбным і нячыстым
Са срэбрам зьзяючым маністам.
I, чуючы твае адмовы,
Шыпіць пракляцьця злыя словы
З паглядам у пагляд упёртым:
«Каб ты дзіцё радзіла мёртвым!»
I, засьмяяўшыся нясьмела,
Ты задрыжэла і збляднела.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.