РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Зь енкам дзіцё ты раджаеш,
Болю ня змогшы сьцярпець,
Стогнамі сэрца ўражаеш...
Што я магу зразумець?
 
Шчыра мяне ты любіла,
Шчыра цябе я кахаў,
Але давёў да магілы,
Сам на мучэньні аддаў.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.