РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Бязь сіл, уся ў пату, як белы сьнег, блядна,
На зьлітаю крывёй і зьмятай караваці
Ляжыць шчасьлівая і жалкая яна,
I аб адным у ёй цяпер дума: «Я – маці».
 
Яна збалела ўся. Ёй, можа, ўжо ня жыць.
I ўсё ж ткі радасьцю бязьмежнай зьзяюць вочы,
А на яе тугіх грудзях ужо ляжыць
Чырвоны, цёпленькі і неяк сьмешна смокча.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.