РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З П. Верлена
(Il faut, voyez – vous, nous pardonner les choses)
Трэ нам, бачыш, усё між сабой дараваць, –
Так хоць шчасьце нарэшце спаткае абох,
A i прыдзецца гора ў жыцьці нам зазнаць,
Дык прынамсі... ці ж не?.. будзем плакаць удвох.
 
Мы – дзьве родных душы; о, калі б мы маглі
Сны бажаньняў зь дзіцячаю радасьцю зьліць,
Што йдземо ад мужчын i кабет удалі,
Пра ізгнаньне патрапіўшы ў шчасьці забыць.
 
Зьвернемся жа ў дзяцей, у дзяўчатак малых, –
Hi любві, ні зьдзіўленьня ня маюць яны;
Ў лес, збляднеўшы, ідуць ад паглядаў людскіх
I ня ведаюць нават, што ўжо прашчаны.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.