РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З П. Верлена
*  *  *
Ціхі і сіні блішча над хатай
Неба прастор.
Ціха гайдае ліпа над хатай
Лісьцяў узор.

Ў небе рахманы, срэбраны голас
Звона гудзіць.
Птушкі маркотнай зь дзерава голас
Сумна зьвініць.

Божа мой, Божа! Мірна ліецца
Вокал жыцьцё.
Ў горад ад гэтай цішы ліецца
Шумнае ўсё.

Што гэта? Сьлёзы? Што жа зрабіў ты,
Бледны ад іх, –
Горка паведай, што жа зрабіў ты
3ь дзён маладых?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.