О, сум, усьні ў душы маёй, Сум па кабеціне адной. Я не усьцішыў горкіх сьлёз, Хоць сэрца ў даль ад ёй унёс; Хоць сэрца, хоць душу сваю Ўдалі ад ёй даўно таю. Я не усьцішыў горкіх сьлёз, Хоць сэрца ў даль ад ёй унёс. I сэрца, сэрца так стучыць Душы маёй: «Ці можа быць, Ці будзе зноў расстаньня сум, Расстаньня гордасьць, долі глум?» Душа яму дае адказ: «Як ведаць, мо сіло на нас, Каб скуты мы i зь ёй былі Нат у расстаньні i ўдалі».
|
|