РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З П. Верлена
*  *  *
О, сум, усьні ў душы маёй,
Сум па кабеціне адной.

Я не усьцішыў горкіх сьлёз,
Хоць сэрца ў даль ад ёй унёс;

Хоць сэрца, хоць душу сваю
Ўдалі ад ёй даўно таю.

Я не усьцішыў горкіх сьлёз,
Хоць сэрца ў даль ад ёй унёс.

I сэрца, сэрца так стучыць
Душы маёй: «Ці можа быць,

Ці будзе зноў расстаньня сум,
Расстаньня гордасьць, долі глум?»

Душа яму дае адказ:
«Як ведаць, мо сіло на нас,

Каб скуты мы i зь ёй былі
Нат у расстаньні i ўдалі».
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.