РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З П. Верлена
Плач сэрца майго...
Il pleut doucement sur la ville.1
Плач сэрца майго
Як над горадам дождж.
Скуль расьце, для чаго
Смутак сэрца майго?
Шум ціхі дажджа
Над будоўляй, зямлёй...
Ты скучала, душа,
Раньш па песьні дажджа.
Шчыміць без прычын
Ў бедным сэрцы маім.
Ўжо няма злых часін, –
Гэты плач – без прычын.
Няма горш бяды
Як рыдаць ні з чаго,
Без надзей i нуды;
У мяне шмат бяды.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.