РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З П. Верлена
*  *  *
Son joyeux importun,  
d’un clavecin sonoe.1
Раяль цалуе тонкая рука
У час вячэрні, шэра-ружаваты;
I на крылах, цішэй ад вецярка,
Ў паветры мяккім, пекным паплыла ты
Пужліва, песьня, i срэдзь комнат хаты
Шчэ доўга веяў пах, як ад цьвятка.

Што за калыска ціха так гайдае
Стамлёнага, бяздольнага мяне?
Чаго, як жэўжык, песьня вымагае?
I што ў канцы яе прыпеў жадае,
Каторы гэтак хутка у акне,
Адчыненым на садзік, замірае?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.