РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З П. Верлена
*  *  *
У полі мрок,
Нуда бяз краю;
Сьнег чуць блішчае,
Як той пясок.

Без прамянёў
Нябёсы зь медзі.
Ах, каб угледзеў
Я месяц зноў!

Як стая хмар,
Дубняк шарэе
I ледзянее
Там, дзе папар.

Без прамянёў
Нябёсы зь медзі.
Ах, каб угледзеў
Я месяц зноў!

Гурткі худых
Ваўкоў з крукамі!
Што будзе з вамі
Ад віхраў злых?

У полі мрок,
Нуда бяз краю;
Сьнег чуць блішчае,
Як той пясок.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.