РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З П. Верлена
*  *  *
У полі дзікім i апусьцелым
Праходзяць ноччу дзьве мары ў белым.

Мяртвы іх вочы, блядны іх чолы,
Іх словы з вуснаў злятаюць кволы.

У полі дзікім i апусьцелым
Аб прошлым шэпчуць дзьве мары ў белым.

«Ты наша шчасьце ці ўспамінаеш?» –
«К чаму ж ты гэта цяпер жадаеш?» –

«Ці б’ецца сэрца, хоць проці волі,
Пачуўшы імя маё?» – «Ніколі». –

«Вясёла, моцна i так прыгожа
Кіпела наша любоў». – «Быць можа». –

«Сінела неба, расла надзея...» –
«Надзей няма ўжо, i сьвет цямнее».

Так шэпчуць  мары, ўкруг – дол  аўсовы,
I чуе толькі ноч тыя словы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.