РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З П. Верлена
Ракаўкі
У кожнай з ракавак, пакрасіўшых сабой
Пячэру сьлічную, дзе ты мяне кахала,
Былі асобнасьці свае i выглял свой.

Адна, чырвоная. як быццам выяўляла
Ўкрай распалённую каханьнем сэрцаў кроў,
Калі я аж палаў, a ты разгарачала.

Другая нагадаць цябе магла б ізноў,
Ды толькі бледую, прыстаўшую, у мленьні.
Калі, каб скрыць вачэй пасьмех, я хмуру броў.

Вось гэта удала ад шыі уражэньне, –
Ружова-белая, кароткая яна, –
A тая – вушанят прыгожых закругленьне.

I сэрца хваляваць магла між іх адна.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.