 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
З П. Верлена
|
Зіяньне месяца
|
Душа твая — малюнак артыстычны: Пад лютняў звон прыгожы масак рой Танцуе там, адзеўшыся нязвычна, Ў надзеі скрыць праз гэта смутак свой. Ha ціхі лад усе яны сьпяваюць Пра мір жыцьця i сьветлую любоў, Ды веры ў шчасьце сьпевы іх ня маюць, I зь ясным сьветлам зьліты зыкі слоў, Са сьветлам месяца прыгожа-смутным, Ад чар чыіх на дрэвах птушкі сьняць, I лёгкія струі у плачы чутным Між мармуроў натхнёна зіхацяць.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2021. Беларусь, Менск.
|
|
|