 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ўжо кроўю ногі пыл шасы гарачай росяць, I ўраз – чырвоны дах, мур белы між цянька. I вывеска «Спакой» – вясёлы знак шынка... Есьць мяккі хлеб, віно i паспарту ня спросяць. Тут сьпяць, пяюць i п’юць, тут кураць i галосяць. Шынкар – стары салдат; шынкарка ж даць шляпка Ці вымыць твар хлапцам сьпяшыць, – іх больш пятка, Вясёла кажучы, бо збыткаў мае досыць. Ў каморы чорны столь зь бярвеньняў; па сьцянам Малюнкаў страшных рад: «Кароль чараўнікам», «Малек Адэль»... Баршчу пах добры павявае... Вы слышыце? Саган, здаецца, ўжо чуваць; Як ён гадзіньніку вясёла падпявае! Даль поля праз акно адкрытае відаць.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|