РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З П. Верлена
*  *  *
Гул вулічных шынкоў; панэльны бруд; каштаны
Старыя; зь іх ляціць праз дымныя туманы
Рой лісьцяў; амнібус, каторы грукаціць
Жалезам i між кол рыпяшчых ледзь сядзіць,
Зялёны аганёк з чырвоным, быццам вочы,
Варочаючы ўкруг; i зь люлькаю рабочы,
Дымяшчы, ідучы, гарадавому ў нос;
Капеж з дамоў на брук, што бачыў шмат калёс;
Асфальт істоптаны, з канаўкамі па краю
Дзеля памый... Такі мой шлях, ідушчы к раю.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.