 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ноч. Дождж. Нябёс імгла. Абрысам цёмным рэжа Гатычны горад іх. Стаяць скразныя вежы I дахі гострыя зьнікаючы ў далі. Пляц. Слупы шыбеніц трымаюць ля зямлі Гурт мерцьвякоў. Вятры вясёла іх гайдаюць. Як у танку. Крукі ўжо хціва разьдзіраюць Цела ім. Ногі іх – здабыча для ваўкоў. Кусты цярноўніка ды некалькі дубкоў Ўздымаюць там i сям іссохшыя галіны. К лясам, чарнеюшчым у глубіне карціны. I арыштантаў трох, сьсінеўшых i басых. 3 бакоў вядзе чарга здаровых вартавых. Трымаючы мячы, бліскучыя, прамыя, I проці іх зь нябёс б’юць стрэлы дажджавыя.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|