РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З П. Верлена
*  *  *
Ноч. Дождж. Нябёс імгла. Абрысам цёмным рэжа
Гатычны горад іх. Стаяць скразныя вежы
I дахі гострыя зьнікаючы ў далі.
Пляц. Слупы шыбеніц трымаюць ля зямлі
Гурт мерцьвякоў. Вятры вясёла іх гайдаюць.
Як у танку. Крукі ўжо хціва разьдзіраюць
Цела ім. Ногі іх – здабыча для ваўкоў.
Кусты цярноўніка ды некалькі дубкоў
Ўздымаюць там i сям іссохшыя галіны.
К лясам, чарнеюшчым у глубіне карціны.
I арыштантаў трох, сьсінеўшых i басых.
3 бакоў вядзе чарга здаровых вартавых.
Трымаючы мячы, бліскучыя, прамыя,
I проці іх зь нябёс б’юць стрэлы дажджавыя.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.