РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З П. Верлена
Млоснасьць
Жоржу Куртэліну
Я – падупаўшы Рым, каторы пазірае
Ha белых варвараў, на бушаваньне іх,
I стылем залатым ляніва акрасьціх,
У блеску сонечным, стаміўшыся. складае.

Ў самотным сэрцы – зло, ў душы – нуда густая.
I бітвы чуючы, каторых шум ня сьціх,
Hя можа, кволы, ён дайсьці жадань сваіх,
Hя хоча рушыцца, жыцьця не аздабляе!

Hя можа, кволы, ён, ня хоча на’т сканаць!
Ўсё зьведана! Баціл, ты скончыш сьмех? Даволі!
Ўсё зьведана! Няма чаго прамовіць болі!

Адно ёсьць – вершыкі, што ўжо ў агні гараць,
Адно ёсьць – п’яны раб, што вас не паважае,
Адно ёсьць – пусткі сум, што сэрца уражае.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.