РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Русалка
Скучна мне ў глыбіне, ў цішыне;
Ўспамінаю я на дне аб вясне;
 
Я вясною пляснусь-ўскалыхнусь,
Зеляною муравой убярусь.
 
Выйду, белая, зь цёмнай вады,
Бачу: у лес ідуць людскія сьляды;
 
Кінусь, брошусь я за німі з ракі:
Асьвяціце вы мне пуць аганькі!
 
А людзей атышчу, абайду,
Вочы ўсім ім зацямню, адвяду.
 
I туды, дзе лягла цемень, мгла,
Дзе зялёны крыж свой ель падняла,
 
Ўсіх туды заваблю, завяду:
«Вы пацешце-ка мяне, маладу!»
 
Як пачну абнімаць, цалаваць, –
Будуць біцца, заціхаць, уміраць.
 
А я гучна сьмяюсь, хахачу,
Абхвачу іх, не пушчу, шчакачу!
 
Хараша ты, ігра, весяла!
Харашы вы, нежывыя цяла!
 
Але блізка гадзіна утра –
Разгарнецца за лесам зара.
 
І з нудою я ў рэчку лажусь,
Горка плачу, рвусь з вады, грудзьдзю б’юсь!
 
Там плывець, веець хмелем вясна, –
А тут холад, глыбіна, цішына.
 
[1908]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.