РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Цяжарная
Вечар ціхі, вечар просты
Ад усходу ўжо ідзе,
Бусел белы, чарнахвосты
Будзе хутка у гнязьдзе.
 
Роўнай важкаю хадою
Я іду адпачываць.
Ціша вее надо мною,
I, здаецца, штось чуваць.
 
Мо пачула бусла вуха,
Што над хатаю ляціць.
Мо дзіцёнка сэрца глуха,
Глуха так ва мне стучыць.
 
[1910]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.